На сайце soccerstand.com зьявіліся каціроўкі ставак на матч БАТЭ — «Зэніт», што пройдзе ў Менску.

Каэфіцыент на перамогу БАТЭ ў два, а часьцей і ўтрая большы, чым на «Зэніт».

Так, каэфіцыенты на піцерскі клюб вагаюцца ад 1,72 да 1,91. Гэта значыць, што паставіўшы на «Зэніт» 100 нейкіх умоўных адзінак можна выйграць ад 72 да 91 у.е.

Каэфіцыент на БАТЭ ад 3,40 да 4,76. На нічыю: ад 3,20 да 3,65.

Каіцроўкі адной з найбольш аўтарытэтных букмэкерскіх кантор — William Hill — наступныя: 4,20 (БАТЭ)— 3,25 (нічыя) — 1,72 («Зэніт»).

Таксама букмэкеры сыходзяцца на тым, што хутчэй за ўсё ў матчы будзе забіта ў раёне двух‑трох галоў: каэфіцыенты вакол больш-менш 2,5 вагаюцца ў абодва бакі.

Зазначым, што букмэкеры на матчы БАТЭ з «Ювэнтусам» і «Зэнітам» таксама давалі надзвычай нізкі каэфіцыент на фаварытаў, і што з гэтага атрымалася? Той, хто паставіў на барысаўцаў, аказаўся ў вялікім плюсе.

***

Матч БАТЭ - «Зэніт» пройдзе 5 лістапада ў Менску. Пачатак у 21:45. У гэты ж дзень у Мадрыдзе згуляюць «Рэал» і «Ювэнтус».

Турнірнае становішча пасьля трох тураў: Ювэнтус - 7, Рэал - 6, БАТЭ - 2, Зэніт - 1.

25 лістапада БАТЭ ў Менску згуляе з «Рэалам», а «Зэніт» у Санкт-Пецябургу з «Ювэнтусам»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?