Тут адбылося забойства, фота AP |
Паліцыя сьцьвярджае, што хлопчык прызнаўся, што застрэліў мужчын зь вінтоўкі 22-га калібру. Паліцэйскія таксама кажуць, што дзіця дакладна сплянавала забойствы і потым ажыцьцявіла іх у доме.
На паседжаньні суду, падчас якога малому падазраванаму былі выстаўленыя абвінавачваньні некаторыя людзі не хавалі сьлёз. Хлопчык тым часам моўчкі сядзеў у кайданках побач са сваёй маці.
Нічога асаблівага
Маці хлопчыка жыве ад яго асобна, паколькі ён застаўся пасьля разводу з бацькам, у якога, у сваю чаргу, зьявілася новая жонка. Падчас забойства апошняй не было ўдома.
У царкве сабраліся 600 чалавек |
Вінсэнта Рамэра адпявалі ў панядзелак у касьцёле гарадку Сэнт-Джонс, дзе і адбылася трагедыя. На жалобную цырымонію прыйшлі 600 чалавек.
Менавіта Вінсэнт Рамэра – аматар паляваньня – і навучыў сына страляць.
У пракуратуры штата Арызона зазначаюць, што раней на хлопчыка ніхто не скардзіўся, ён добра вёў сябе ў школе.
Суседзі згадваюць, што бацька з сынам пастаянна прысутнічалі на футбольных матчах, або разам гулялі ў бэйсбол у сябе ў двары.
Разам з тым паліцыя правярае вэрсію, згодна зь якой хлопчык цярпеў зьдзекі.