«Берасьцейскую варту салідарнасьці з Маладым Фронтам 4 разы арыштоўвалі за суткі. Зараз нас 5-х вязуць на суд. Варту працягваюць нашы сябры», – такую эсэмэску атрымала Рэдакцыя ў чацьвер уранку.

Другі дзень працягваецца варта салідарнасьці ў Берасьці. А 20-00 гадзіне увечары 31 траўня міліцыя затрымала пяць удзельнікаў варты, сярод іх Андрэя Шарэнду, Натальку Харытанюк, Юрку Бакура, Івана Стасюка. Н.Харытанюк маёр міліцыі затрымаў пасьля таго, як заўважыў, што яна фатаграфуе. Пазьбегла затрыманьня Ірына Лаўроўская, якая адмовілася сесьці ў бус без прад’яўленьня ёй абвінавачваньняў і складаньня пратаколу. Пасьля ад’езду міліцыі варта прадоўжылася. Каля 23-00 ўдзельнікі варты зладзілі супольную малітву ў інтэнцыі рэпрэсаванай і галадуючай моладзі. Міліцыя зноў правяла затрыманьні, схапіўшы Віталя Сымоніка і паўторна – Андрэя Шарэнду. Ім прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу.

«НН»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0