Мінчанін падарыў аднаму на дзень нараджэння скрутак з марыхуанай, яго і імянінніка затрымала міліцыя, паведамляе мінская міліцыя
.
Падчас святкавання 19-годдзя адзін з таварышаў сказаў імянінніку, што ў яго няма грошай на падарунак, але паабяцаў прэзентаваць яго пазней. Праз некалькі дзён маладыя людзі сустрэліся ў кватэры сябра.
Той, як і абяцаў, падарыў прэзент - марыхуану. Выйшаўшы з кватэры, хлопец адправіўся да сябе дадому, а па дарозе быў затрыманы праваахоўнікамі з 5,5 г наркотыку.
Пазней быў затрыманы і збытчык. Ім аказаўся 20-гадовы мінчук. Марыхуану ён ўжываў сам і збываў у сталіцы. Дзе набываў наркотык, пакажа далейшае расследаванне.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0