Сцяпан Сухарэнка, які з 2005 па 2007 узначальваў КДБ, з 2017 года працаваў у Банку развіцця. Туды ён прыйшоў па запрашэнні Сяргея Румаса і ўзначальваў упраўленне бяспекі і абароны інфармацыі.
Але па інфармацыі «Нашай Нівы» цяпер Сухарэнка там ужо не працуе. Гэты факт пацвердзілі і ў Банку Развіцця. Вядома, што пакінуў пасаду 61-гадовы Сухарэнка яшчэ летам. Але прычыны звальнення і сённяшняе месца яго працы пакуль невядомыя.
Сцяпан Сухарэнка найбольш вядомы сваімі заявамі пра пацукоў. Нібыта ў дзень выбараў у 2006 годзе апаненты Лукашэнкі збіраліся атруціць вадаправод дохлымі пацукамі. Сухарэнка запэўніваў, што апазіцыя планавала выбухі ў школах і сілавы захоп улады з дапамогай баевікоў з Украіны, Грузіі і былой Югаславіі. Праўда, раскрытая «змова» так і не прывяла да судовых працэсаў над «тэрарыстамі».
Пасля звальнення з КДБ Сухарэнка сем гадоў працаваў паслом у Арменіі.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)