Упершыню ў гісторыі курс амерыканскага даляра перакрочыў мяжу ў 32 расійскія рублі.

Папярэдні максімум — 31,88 – быў дасягнуты 6 гадоў таму. Раніцай чацвярга на таргах Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы ўгоды заключаюцца па 32 рублі і 20 капеек.

Расійскі Цэнтрабанк паступова дэвальвуе рубель у суадносінах да бівалютнага кошыка - сёння на 50 капеек. Гэта ён зрабіў чацверты раз за пяць дзён, паведамляе Эхо Москвы.

У цэлым расійскі рубель за апошнія два месяцы ўпаў на 19% проці кошыка сусветных валютаў. Урад Расіі ўзважвае магчымасць перагляду бюджэту-2009 з разліку на сярэднегадавы курс рубля, роўны 35 за даляр. Гэта азначае, што рубель можа знізіцца да 38-40 рублёў за даляр да канца, ці яшчэ больш на 20%. У такой сітуацыі дзіўнымі падаюцца размовы аб магчымай прывязцы беларускага рубля да расійскага.

***

Зніжаецца курс расійскага рубля і ў Беларусі.

Стартаваў ён 2 студзеня з курсу, устаноўленым айчынным Нацбанкам, 90 беларускіх рублёў 16 капеек.

Цягам двух тыдняў ягоны курс панізіўся. На 15 студзеня устанавіў курс рас. рубля на ўзроўні 83,96. У абменніках сёння купляюць расійскі рубель амаль як да Новага году: па 75--80 рублёў, прадаюць на цане ад 83,50 да 86,50 рублёў.

Патаннеў і еўра. Курс Нацбанка на сёння складае 3 517 рублёў 88 капеек за адзінку еўрапейскай валюты, у абменніках еўра купляюць па цане 3 450 - 3520 рублёў, прадаюць па 3550-3588 рублёў.

Курс даляра застаецца амаль нязменным. Паводле Нацбанка, на сёння ён раўняецца 2650 беларускім рублям. У абменніках сталіцы яго можна здаць па курсе 2 640 - 2683 рублі, набыць па цане ад 2685 рублёў да 2 703 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?