photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Архіерэйскі сабор РПЦ, што прайшоў у нядзелю ў Маскве, назваў імёны трох прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы.

Гэта мітрапаліты: Смаленскі і Калінінградскі Кірыла, Калужскі і Бароўскі Клімент, Мінскі і Слуцкі Філарэт.

За Кірылу прагаласавалі 97 чалавек, Клімента – 32, Філарэта – 16.

Чацвёртае месца заняў мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, ён набраў 13 галасоў.

Мітрапаліт Кіеўскі і усёй Украіны Уладзімір набраў 10 галасоў, як і мітрапаліт чарнавіцкі і Букавінскі Ануфры – таксама 10 галасоў. Яшчэ восем архіерэяў набралі ад аднаго да сямі галасоў.

У паседжанні Архіерэйскага сабору ўдзел 198 з 202 архіерэяў РПЦ, у кожным бюлетэні магла стаяць толькі адна пазнака.

Выбары патрыярха РПЦ пройдуць 27 студзеня падчас Памеснага сабору, з удзелам 711 дэлегатаў ад духавенства і свецкіх асобаў.

Мітрапаліт Філарэт – найстарэйшы з трох прэтэндэнтаў. Ён на 11 гадоў старэйшы, чым Кірылу, і 14 гадоў - за Клімента.

Дарэчы, Клімент хіратанісан у япіскапы ў Мінску (у 1982 г.) І сярод тых, хто здзяйсняў хіратонію быў Філарэт.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?