Грамадская кансультацыйная рада, які ствараецца пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, будзе займацца не толькі пытаннямі правоў чалавека.

Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Як паведамлялася раней, прадстаўнікі праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» запрошаны ў грамадскую кансультацыйную раду па правах чалавека, якую плануецца стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта.

Як удакладніла Наталля Пяткевіч, «савет ствараецца для абмеркавання актуальных пытанняў грамадска‑палітычнага развіцця беларускага грамадства». «Гэты савет можа разглядаць пастаўленыя перад ім пытанні, прымаць рашэнні і выносіць рэкамендацыі, якія потым могуць улічвацца пры прыняцці рашэнняў у той ці іншай сферы грамадскага жыцця», — сказала першая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Паводле яе слоў, у склад савета ўвайшлі прадстаўнікі як дзяржаўных структур, так і недзяржаўных арганізацый. «Пакуль персанальны склад савета да канца не сфарміраваны, ён будзе апублікаваны пазней. Аднак я магу сказаць, што ў яго павінны ўвайсці таксама прадстаўнікі палітычных партый, у тым ліку і апазіцыйных. Прынамсі, яны былі запрошаныя для ўдзелу ў рабоце рады», — сказала Н.Пяткевіч.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0