Старшыня Талачынскага раённага штабу ў падтрымку Алеся Мілінкевіча, былы народны дэпутат СССР Мікалай Петрушэнка прапанаваў прыхільнікам пераменаў галасаваць на выбарах 19 сакавіка ад 12 да 14 гадзіны.

«Трэба паказаць самім сабе, як нас шмат, — кажа няўрымсьлівы камуніст. — Я жыву ў Коханаве. Каго ні запытаю — усе супраць Лукашэнкі. А чаму яны пішуць, што ўсе — за? Гэтага ня можа быць, калі ў маім пасёлку 239 сем’яў — сумленныя грамадзяне — маюць запазычанасьць за камунальныя паслугі па дзясятках тысячаў. Ня могуць яны ўсе быць «за», калі ў 185 кватэрах на Новы год адключылі сьвятло. Калі ўсе незадаволеныя выйдуць прагаласаваць менавіта з 12 да 14 гадзіны, яны адразу пабачаць, колькі нас. Гэта дадасьць людзям імпэту выйсьці на плошчу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?