На Гарадзеншчыне працягваюцца традыцыйныя мерапрыемствы па здачы зброі, насельніцтва агітуюць зрабіць гэта добраахвотна.

Але некаторыя не жадаюць здаваць, спрабуюць яе прадаць.

У Лідзе здарыўся незвычайны выпадак. У мясцовым «доме правасуддзя» адзін гараджанін знайшоў пісталет, які быў згублены міліцыянтам.
Чалавек надзвычай узрадаваўся знаходцы: зараблю!

Аднак усё здарылася з дакладнасцю да наадварот: ён трапіў праз некалькі дзён пад крымінальную справу.

І тое яшчэ толькі паўбяды: мяркуючы па ўсім, збройны «бізнэсовец» пацягне за сабой другога лідчука, якому заманулася купіць гэты згублены пісталет.

Што цікава, цана была зусім невялікай — дзвесце даляраў. Аператыўнікам удалося затрымаць абодвух. У пакупніка ў гаражы знайшлася таксама іншая зброя і патроны.

Алесь Кавалёў, Наднямонне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0