Мінулым чацвяргом у Віцебскім аблвыканкаме прайшло абмеркаванне праекту абласнога герба, паведамляе тутэйшая газета «Народнае слова». Абмяркоўвалі геральдычныя пытанні не абы-хто, а прадстаўнікі рады ветэранаў, БРСМ, абласной рады прафсаюзаў ды арганізацыі «Белая Русь».

Што на гербе будзе коннік Пагоні — ужо вырашана, так што абмяркоўваліся нюансы. Напрыклад, аблямоўка шчыта: ці туды перанесьці дубовае галлё з губернскага герба 1856 года, ці дамаляваць снапы лёну. Думалі й якой стужкай абвіць гэтую расліннасць. На губернскім гербе яна блакітная, дык вось ветэраны прапанавалі — георгіеўскай.

Таксама пакуль не вызначыліся, ці пакідаць над Пагоняй імперскую карону, ці стылізаваць яе пад нейкую вежу. Крыж Ефрасінні Полацкай на шчыце, адзіны «негубернскі кандыдат», — таксама пад знакам пытання.

А тым часам над «удасканаленнем візуальнага ўспрымання» Пагоні ўжо завіхаюцца на кафедры дызайну Віцебскага дзяржаўнага і тэхналагічнага ўніверсітэтаў.

Глядзі яшчэ:
Асновай герба Віцебскай вобласці стане «Пагоня»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?