17 лютага 2008 г. была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Косава.

За год у краіны з’явіліся свае сцяг, герб, гімн, яе незалежнасць прызналі 54 краіны, у тым ліку ЗША, Канада, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Славенія, а таксама Польшча, Літва, Латвія, Эстонія.

Але назіральнікі называюць сітуацыю ў краіне нестабільнай. Косава наўпрост залежыць ад грашовай дапамогі ЗША і Еўрасаюза, а яе бяспека базуецца на міратворчых сілах НАТО.

Далёкі ад вырашэння ў міжэтнічны канфлікт. У краіне пражывае 2 млн албанцаў і 120 тыс. сербаў, якія заяўляюць, што ў ніякім разе не прызнаюць незалежнасць краю. А горад Косаўская Мітравіца, падзелены на дзве часткі, стаў адным з сімвалаў супрацьстаяння двух балканскіх народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?