Фільм Дэні Бойла «Мільянер з трушчобаў» прызнаны найлепшым фільмам на цырымоніі ўручэння «Оскараў», што прайшла позна ўначы ў Лос-Анджэласе (ЗША).

Гэты фільм атрымаў яшчэ восем узнагародаў, у тым ліку і за найлепшую рэжысуру.

Шон Пэн атрымаў узнагароду як найлепшы актор («Харві Мілк»). Кейт Уінслет -- за найлепшую жаночую ролю («Чытальнік»).

Прыз за найлепшую жаночую ролю другога плану атрымала Пенелопа Крус («Вікі Крыстына Барселона»).

Хіт Леджэр пасмяротна ўзнагароджаны «Оскарам» за найлепшую мужчынскую ролю другога плана.

Найлепшым анімацыйным фільмам стала стужка «ВАЛЛ-І».

Найлепшым фільмам на іншай мове стала японская карціна «Адбыцці».

Фільм «Дзіўная справа Бенджаміна Батана» атрымала «Оскара» за найлепшы грым, за найлепшыя візуальныя спецэфекты.

***

Цырымонія ўручэння «Оскара» сёння на БТ у 21:50.

А з 27 лютага ў кінатэатрых Мінска пачнецца паказ фільмаў намінаваных на «Оскар», у тым ліку пакажуць «Мільянера з трушчобаў» і «Дзіўную гісторыю Бенджаміна Батана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0