У Бабруйску ўпершыню плануюць адзначыць Дзень бабра.

Паводле задумы, свята павінна канкураваць з амерыканскім Днём сурка, які адзначаецца 2 лютага.

Першы Дзень бабра пачнуць адзначаць раніцай 21 сакавіка.

Спачатку ўдзельнікі сьвята зьбіраюцца наведаць узбярэжжа Бярэзіны, каб тут паназіраць за хаткай бабра. Затым адбудуцца літаратурныя чытанні, конкурсы і выстава кнігаў, сувеніраў ды фатаздымкаў, якія прысвечаны сімвалу гораду.

Арганізоўваць Дні бабра ў горадзе на Бярэзіне прапанавала бабруйчанка Наталля Цымбурская. Дзесяткі лістоў у падтрымку ініцыятывы яна накіравала некалькі тыдняў таму ў гарадскія арганізацыі ды ўстановы, асобныя з якіх ужо падтрымалі актывістку.

На думку Наталлі Цымбурскай, Дні бабра дапамогуць зрабіць Бабруйск больш прывабным для турыстаў, а ў перспектыве свята можа нават канкураваць з Днём сурка ў ЗША.

Акрамя таго, адна з важных мэтаў акцыі — абарона жывёлаў ад шматлікіх паляўнічых.

Як чакаецца, галоўнай падзеяй году мусіць быць наступны Дзень бабра ўлетку. Найбольш верагодныя даты — 25‑26 чэрвеня. Сярод іншага, плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі запаведніку і прыродаахоўнай інспекцыі.

Андрэй Мікалаеў, Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0