Амар аль-Башыр і Лукашэнка ў Мінску, axisglobe.com

Амар аль-Башыр і Лукашэнка ў Мінску, axisglobe.com

Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў санкцыю на арышт прэзідэнта Судана Амара аль‑Башыра.

Яго вінавацяць у злачынствах супраць чалавецтва і ваенных злачынствах у правінцыі Дарфур, у выніку чаго былі забітыя 35 тыс. чалавек, а яшчэ 100 тыс. загінулі ад голаду і хваробаў.

Гэта рашэнне зрабіла Башыра самай высокапастаўленай асобай, якую было вырашана арыштаваць з моманту заснавання суда ў 2002 г., паведамляе газета.ру са спасылкай на Рэйтэр.

***

27‑29 ліпеня 2004 г. прэзідэнт Судана Амар аль‑Башыр прылятаў у Мінск, дзе сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, наведаў Мінскі трактарны завод, аўтамабільны завод, БелАЗ.

Беларусь і Судан абменьваліся дэлегацыямі. У лютым 2006 г. гэта краіну наведаў міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў, у снежні 2007 г. у Беларусь прыляцеў міністр замежных спраў Судана Лэм Акол Аджавін.

Меркавалася таксама, што увесну 2007 г. гэту краіну наведае А. Лукашэнка, але візіт не адбыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0