35-гадовы жыхар Ваўкавыскага раёна ў якасці пасажыра разам са сваім знаёмым прыехаў у вёску Брузгі, каб адрамантаваць аўтамабіль, паведамляе БЕЛТА.
Фота Гродзенскай абласной міліцыі
Пакуль кіроўца займаўся рамонтам транспартнага сродку, мужчына піў. А выпіўшы, выйшаў на аўтадарогу.
У тым месцы праходзіць рэканструкцыя праезнай часткі, абочына абнесеная конусамі і часовымі знакамі. Падазраваны, знаходзячыся ў нецвярозым стане, узяў загараджальны конус і шпурнуў у «Сітраен».
Ад удару ў машыны было пашкоджана лабавое шкло, кіроўцу ад траўмаў выратавала невялікая хуткасць руху і тое, што прадмет трапіў яшчэ і ў стойку кузава.
Шкода склала 160 рублёў.
0
0
0
0
0
0