10 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца ў Маскве з патрыярхам Маскоўскім і усёй Русі Кірылам.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс‑службе Патрыярхата.

Сустрэча запланаваная на 13.30 паводле маскоўскага часу ў патрыяршай рэзідэнцыі Свята‑Данілавага манастыра.

У прэс‑службе прэзідэнта Беларусі гэту інфармацыю пакуль не каментуюць.

За апошні месяц гэта будзе ўжо трэці візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію. 19 сакавіка ён сустракаўся з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым у падмаскоўным Завідаве.

21 сакавіка прэзідэнты дзвюх краін правялі перамовы ў Сочы. Там жа 25 сакавіка Лукашэнка сустракаўся з патрыярхам Кірылам. Паводле звестак прэс‑службы беларускага прэзідэнта, бакі «абмяняліся меркаваннямі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную зацікаўленасць свецкай і духоўнай уладаў», а таксама дамовіліся правесці найбліжэйшым часам афіцыйную сустрэчу.

3 красавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, падчас якой абмяркоўвалася магчымасць сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева найбліжэйшым часам. «Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых беларуска‑расійскіх эканамічных адносін і дамовіліся аб асабістых двухбаковых кантактах найбліжэйшым часам», — паведаміла па выніках сустрэчы прэс‑служба Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?