Гэтыя абаненты «Белтэлекаму» будуць вымушаны аплачваць у растэрмiноўку рахункi на буйныя грашовыя сумы.
Усе яны сталi ахвярамi ўдачнага «палявання» на iх iнтэрнэт‑пiратаў i, як нi сумна, уласнай няўважлiвасцi. Мiж iншым, размова iдзе пра сотнi тысяч рублёў…

Як тлумачаць у РУП «Белтэлекам», усе пацярпелыя карыстаюцца камутаваным доступам у Сусветную павуцiну, для якога патрабуецца мадэм, якi набiрае нумар аператара для выхаду ў iнтэрнэт. Такi ж прынцып спалучэння выкарыстоўваюць i iнтэрнэт‑пiраты, ствараючы спецыяльныя праграмы — так званыя «званiлкi», якiя самi набiраюць патрэбныя нумары. І калi выпадкова скачаць у iнтэрнэце такую праграму, то ў момант падключэння да iнтэрнэта адбываецца разрыў спалучэння з мясцовым

iнтэрнэт‑аператарам i ажыццяўляецца мiжнароднае спалучэнне з серверам, устаноўленым у iншай краiне. Вы працягваеце працаваць у iнтэрнэце, не падазраючы, што аплачваць знаходжанне ў Сусветнай павуцiне давядзецца па тарыфах мiжнародных правайдараў, значна больш высокiх.
Як правiла, праграмы‑«званiлкi» размяшчаюцца на сайтах, змест якiх вельмi сумнеўны ў маральным i этычным плане. Вясной 2009 года «Белтэлекам» зафiксаваў новую хвалю званкоў, здзейсненых беларусамi на платныя нумары ў Балгарыю, Сьера-Леоне i ў iншыя краiны.

Для таго, каб пазбегнуць непажаданага спалучэння з iншай краiнай, трэба ўважлiва чытаць паведамленнi, якiя з’яўляюцца на экране перад загрузкай нейкай праграмы з інтэрнэта.

Калi вы бачыце прапанову «паскорыць спалучэнне» цi «набраць аддалены нумар», нi ў якiм разе на яе не пагаджайцеся.
Калi паведамленне размяшчаецца на замежнай мове, i вы не ведаеце дакладна, што яно можа азначаць, не нацiскайце ОК або разарвiце спалучэнне, выключыўшы мадэм. Калi на экране вашага камп’ютара з’яўляецца дыялогавае акенца з iнфармацыяй пра тое, што iдзе набор нумара, якi вы не даручалi яму набiраць, анулюйце такое спалучэнне.

Абавязкова ўключыце гук у настройках вашага мадэма. Калi вы пачулi па характэрным гуку, што мадэм самаадвольна ўстанаўлiвае спалучэнне, перарвiце працэдуру, адключыўшы мадэм ад тэлефоннай сеткi. Пасля гэтага абавязкова праверце настройкi «аддаленага спалучэння па замоўчванні», наяўнасць новых спалучэнняў i наяўнасць праграм (спасылак, ярлыкоў), якiя вамi не стваралiся i не ўстанаўлiвалiся. Патлумачце дзецям небяспеку загрузкi невядомых праграм i кантралюйце знаходжанне вашых дзяцей у iнтэрнэце, правяраючы гiсторыю наведвання вэб‑сайтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?