Адзін з сустаршыняў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, а таксама адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі сёння мелі сустрэчу з міністрам юстыцыі Віктарам Галаванавым. Размова ішла пра рэгістрацыю БХД.
Міністр паведаміў, што ў іхняе ведамства прыйшоў ананімны ліст ад нейкіх заснавальнікаў партыі. Цяпер праходзіць праверка па фактах, выкладзеных у лісце.
Прадстаўнікі БХД перадалі ў Міністэрства зварот ад імя ўсходнееўрапейскіх хрысціянска‑дэмакратычных партый з абурэнне ў пытанні рэгістрацыі беларускай хадэцыі.
Віктар Галаванаў паабяцаў, што рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі партыі будзе прынятае да 13 траўня.
0
0
0
0
0
0