Два тыдні запар ён выходзіў да "сіняга дому" ў абласным цэнтры з карцінай «Пагоня», падоранай яму аднайменнай суполкай мастакоў, паведаміў nn.by Уладзімір Падгол.

Як вядома, Віцебскі абласны савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб зацвярджэнні ў якасці герба вобласці выявы «Пагоні», і Барыс Хамайда «добраахвотна знаёміў гараджан з выявай вершніка», - кажа У. Падгол.

І вось сёння, 7 траўня, яго затрымалі міліцыянты за тое, што ён нібы «псуе выгляд горада». Зараз Б. Хамайда знаходзіцца ў пастарунку, дзе на яго складаюць пратакол.

Зараз міліцыянты вывучаюць цытатнік прэзідэнта "Народный телевизор. Поцелуй преидента в разные места».

Глядзи на гэту тэму:
Герб Віцебшчыны будзе з «Пагоняй» і без расійскай шапкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?