Пра гэта заявіў намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка, каментуючы інфармацыю ў СМІ, што рыхтуюцца дакументы на ўключэнне помніка Леніну ў спіс гісторыка‑культурнай спадчыны UNESCO. Заява была зроблена падчас онлайн‑канферэнцыі, што прайшла на сайце БЕЛТА.

***

Няпраўда. Упершыню чую пра гэта.

Больш за тое, я з’яўляюся і старшынём навукова‑метадычнай рады па ахове гісторыка‑ культурнай спадчыны, а і калі б было нешта такое, то толькі цераз раду.

У дадзеным выпадку мы разглядаем помнік не як асобную гісторыка‑культурную каштоўнасць, а ў комплексе з Домам Ураду, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка‑культурных каштоўнасцей.

Ніколі мы не абмяркоўвалі пытанне пра тое, каб надаць яму першую катэгорыю і намінаваць на ўключэнне ў Спіс UNESCO.

Магчыма, гэта крыху няправільная интэрпрэтацыя іншага факту: у нас у ліку дзесяці аб’ектаў, намінаваных на ўключэнне ў Спіс Сусветнай гісторыка‑культурнай спадчыны UNESCO як помнік ёсць праспект Незалежнасці. Гэта іншая рэч: ансамбль пачынаецца ад Плошчы Незалежнасці і сканчаецца вуліцай Казлова.

Поўны тэкст онлайн-канферэнцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0