Аляксандр Рыбак. У сераду хлопцу споўнілася 23 гады.

Аляксандр Рыбак. У сераду хлопцу споўнілася 23 гады.

***

Аляксандр Рыбак выйшаў у фінал «Еўрабачання», які пройдзе ў суботу, 16 траўня. Пачатак у 22:00.

Сёння таксама ў фінал выйшлі прадстаўнікі Грэцыі, Эстоніі, Азербайджана, Украіны, Албаніі, Літвы, Малдовы, Харватыі, Даніі.

***

У аўторак у Маскве прайшоў першы паўфінал. Прадстаўнік Беларусі Пётр Ялфімаў у фінал не трапіў.

У фінал у аўторак выйшлі: Турцыя (Хадісэ), Швецыя (Малена Эрнман), Ізраіль (Ноа і Міра Авад), Партугалія (Флёр‑дэ‑Лі), Мальта (К’яра), Фінляндыя (гурт Вальдо Піпл), Боснія (гурт «Рэгіна»), Румынія (Елена Георгі), Арменія (Інга і Ануш Аршакян), Ісландыя (Ёханна).

Выступ Аляксандра Рыбака (Нарвегія)

Глядзі таксама:
КП в Беларуси: У дзяцінстве Саша вельмі любіў беларускія кніжкі

* * *


Аляксандр Рыбак нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Мінску ў сям’і музыкаў. Праз чатыры гады сям’я Рыбакоў пераехала на стала ў Нарвегію. Аляксандр у пяцігадовым узросце пачаў займацца музыкай. Уладальнік прызу Андэрса Ярэса, пераможца конкурсу «Вялікі шанец» тэлекампаніі NRK. Супрацоўнічаў з музыкам з «А‑ha» Мортэнам Харкетам. За ролю скрыпача ў пастаноўцы нарвэскага тэатру Oslo Nye Teater у мюзікле «Скрыпач на даху» быў узнагароджаны Heddaprisen. Акрамя таго здымаўся ў рэжысёра Грэтэ Салямонсэна — фільм «Ёган». На «Еўрабачанне‑2009» патрапіў дзякуючы перамозе ў Melodi Grand Prix 2009 з песняй «Fairytale».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0