Беларусь на зімовай Алімпіядзе‑2010 «разлічвае» заваяваць чатыры медалі, заявіў сёння міністр спорту і турызму.

Пра такія планы заявіў сёння на пасяджэнні выканкама Нацыянальнага алімпійскага міністр спорту і турызму Аляксандр Грыгараў.

Дзве ўзнагароды чакаюць ад фрыстайлістаў, на адну медаль вядуць біятланістаў (галоўная надзея Дар’я Домрачава), яшчэ адзін медаль плануюць ад каманды па лыжных гонках.

Старшыня Федэрацыі хакею Уладізмір Навумаў агучыў намеры змагацца ў Ванкуверы за траплянне ў квартэт наймацнейшых, паведамляе БЕЛТА

У лютым перад зборнай Беларусі ставіліся задачы заваяваць у Ванкуверы‑2010 два медалі.

Ні разу за часамі незалежнасці Беларусь на Зімовых алімпійскіх гульнях не заваёўвала чатыры медалі, нават тры.

На Зімовых алімпійскіх гульнях у Лілехамеры ў 1994 г. беларусы заваявалі два медалі (два срэбры), у 1998 г. у Нагана — два медалі (дзве бронзы), у 2002 г. у Солт‑Лейк‑Сіці — 1 медаль (бронза), у Турыне ў 2006 г. — адзін медаль (1 срэбра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0