Выйшаў першы нумар дайджэста публікацыяў пра беларускую гісторыю, «Деды». Тут падададзеныя артыкулы і нарысы, што асвятляюць малавядомыя старонкі айчыннае гісторыі. Па‑расейску. Для беларусаў.

Анатоль Тарас, укладальнік альманаху, кажа: «Мэта праекту — пазнаёміць беларусаў са сваёй гісторыяй. Навучыць іх ганарыцца ўласнай мінуўшчынай. Чаму па‑расейску? Дык лепей з чорнага ганку, цішком, каб да свядомасць беларуса, які з вядомых прычынаў не чытае па‑беларуску, трапіла праўда пра гістарычную мінуўшчыну. Каб нацыя ўвабрала нацыянальныя ідэі прынамсі па‑расейску».

Матэрыял для дайджэсту бярэцца з «Беларускага гістарычнага агляду», у часопісах «Arche» і «Спадчына». Але сталічнымі выданнямі рэдакцыя не абмяжоўваецца: у «Дедах» можна ўбачыць матэрыялы з рэгіянальных выданняў: «Лідскі летапісец» і гарадзенская «Гістарычная брама». На пытанне, якія праблемы будуць асвятляцца ў альманаху найперш, Тарас адказвае:

‑ У альманаху будуць рубрыкі: старажытная гісторыя, савецка‑польская вайна 1920 году, бальшавіцкія рэпрэсіі. Напэўна найбольшую ўвага надамо двум апошнім стагоддзям. Але закранем і ранейшыя перыяды: во дапрыкладу ў наступным нумары будзе асвятляцца бітва на Сініх Водах.

Дайджэст будзе выходзіць што тры месяцы са сціплым накладам 150 асобнікаў. Але Анатоль Тарас, аўтар папулярнай кнігі «Анатомия ненависти. Русско‑польские конфликты ХVIII‑XX вв.» праблемы ў тым не бачыць: «Гэта праект для ўсіх і для кожнага. Будзе разыходзіцца (а з першым нумарам так ужо адбылася) – надрукуем яшчэ».

Деды. Дайджест публикацый о беларускай истории. Выпуск 1. 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?