Андрэй Кабякоў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Андрэй Кабякоў. Фота Юліі Дарашкевіч.

Гэтую фразу некалькі разоў паўтарыў намеснік прэм’ер‑міністра Андрэй Кабякоў падчас прэс‑канферэнцыі 27 траўня. Дарэчы, сустрэча з журналістамі праходзіла ў будынку Савету міністраў, куды былі дапушчаныя і прадстаўнікі незалежных СМІ.

Андрэй Кабякоў адзначае, што апошнім часам мы можам назіраць невялікія пачаткі эканамічнага пад’ёму.
Тэмпы росту прыкладна такія самыя, як у астатніх суседніх дзяржаў, апроч Украіны, зазначыў віцэ‑прэм’ер.

Гаворачы пра магчымае павышэнне стаўкі ПДВ з 18 да 22 працэнтаў, Кабякоў сказаў:

«Змены падатковай сістэмы, у тым ліку звязаныя з павышэннем ставак ПДВ, у тэорыі не павінны прывесці да павелічэння росту інфляцыі,
але паглядзім як будзе на практыцы». Ён падкрэсліў, што канчатковае рашэнне па ПДВ яшчэ не прынятае, але распрацаваныя Саўмінам змены ў падатковай сістэме павінны прывесці да яе аптымізацыі.

У прыватнасці, можа быць адменены аднапрацэнтны збор у падтрымку сельгасвытворцаў, які супярэчыць міжнародным нормам. Адменены ён будзе і для таго, каб паставіць у роўныя ўмовы айчынных і замежных вытворцаў. Таксама была ўзгодненая пазіцыя па адмене 5% падатку з продажу. Плюс зніжэнне ўніфікацыі стаўкі падатку на прыбытак з Расіі да 20% з 24%. Усё гэта і можа кампенсаваць 4% павелічэнне ПДВ.

Паводле Андрэя Кабякова,

галоўнай тэмай пасяджэння заўтрашняга Саўміну саюзнай дзяржавы стане пытанне атрыманне Беларусяй апошняй траншы расійскага крэдыту ў памеры 500 мільёнаў даляраў.
«Беларускі бок гатовы падпісаць усе пагадненні», — запэўніў А.Кабякоў.

Не здымаецца з павесткі дня пытанне прадстаўлення Беларусі новага расійскага крэдыту, альбо ўгоды ў выглядзе своп у сувязі з пераходам ва ўзаемаразліках з Расіяй на расейскі рубель, ператварэнне яго ў рэгіянальную валюту. «Тэма знаходзіцца ў стадыі абмеркавання», — сказаў намеснік Сідорскага.

Стала вядома, колькі Беларусь просіць займу ў Сусветнага банку. Памер крэдыту складзе не больш за 200 мільёнаў даляраў,
адзначыў А.Кабякоў. Бліжэйшым часам у Мінск мае прыехаць дэлегацыя Сусветнага банку на чале з Марцінам Райзерам, краінавым дырэктарам па Беларусі, Украіне і Малдове.

Вядуцца таксама перамовы і з МВФ па атрыманні другой траншы крэдыту.

На пытанне, ці будзе паднятая тарыфная стаўка першага разраду, быў атрыманы наступны адказ: «Добра было б!» Аднак пакуль што гэтае пытанне знаходзіцца на стадыі абмеркавання.

Ці падтрымлівае Андрэй Кабякоў беларускага вытворцу на ўласным прыкладзе, задалі пытанне незалежныя журналісты.

«Гадзіннік у мяне не «Луч», абутак не памятаю, а вось практычна ўсё астатняе — айчыннае», — зазначыў ён.

Падчас крызісу графік працы Андрэя Кабякова практычна не змяніўся. «Я працую, як звычайна, ад 8:00 да 21:00. Хіба што ў выхадныя больш працаваць стаў».

А што думае рабіць віцэ‑прэм’ер у выпадку магчымай адстаўкі ўраду, ці не збіраецца вяртацца на радзіму ў Маскву?

«А што мне рабіць у Маскве? Так, я там нарадзіўся, але 1963 году, з трох гадоў, жыву тут. Нікуды з’яжджаць з нашай краіны я не збіраюся», — падсумаваў А.Кабякоў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?