У гутарцы з рэдактарамі расійскіх СМІ ён заявіў, што прасіў адкласці падпісанне дамовы, але вымушаны быў паддацца.

«Так, падпісалі мы гэтую дамову, што Расія «гвалтам крычала»… Нас папярэдзілі амерыканцы і еўрапейцы: СПА – пытанне нумар адзін нашых адносінаў з Беларуссю», – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расійскім СМІ, надрукаваным у пятніцу ў «Советской Белоруссіі».

«Я тады адкрыю сакрэт, кажу кіраўнікам Расіі: слухайце, навошта баламуціць? Бо ж фактычна супрацьпаветраная абарона сёння працуе ў інтарэсах Расіі. Уся інфармацыя ў рэжыме рэальнага часу паступае ў расійскую сталіцу. Навошта тут яшчэ нейкая Дамова і астатняе? Каб піяр нейкі ў СМІ развярнуць? Давайце пачакаем, пакуль мы тут», – заявіў Лукашэнка. У адказ на гэта расійскі бок заявіў: «Не, не!»

«Але я паабяцаў, я ў свой час паабяцаў і кажу: «Няхай, раз гэта так трэба, падпішам. Падпісалі. Праўда, еўрапейцы і амерыканцы неяк перажылі гэта», – выказаўся ён.

«Нават пасля гэтага МВФ выдзеліў на 2 мільярды даляраў крэдыту. Што, вы думаеце, без амерыканцаў? Ды амерыканцы там. Яны «ўстрымаліся» падчас галасавання». Не галасавалі «за». Але далі адмашку і кажуць: «Выдзеліць трэба Беларусі крэдыт. Цяжкое становішча. Трэба выдзеліць», – заявіў А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?