Супрацоўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі прапаноўваў моладзеваму Яўгену Вішневічу выступіць у якасці правакатара.

Па словах Яўгена Вішневіча, у сярэдзіне сакавіка яго на вуліцы памылкова затрымалі супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з нарказлачыннасцю.

«Мяне прывезлі ў міліцыю і, паглядзеўшы па базе дадзеных, высветлілася, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі не таго. Аднак пры асабістым даглядзе ў мяне знайшлі некалькі нашывак «Малады Фронт». Тады мяне прывезлі ў звычайны апорны пункт, дзе ўзялі тлумачэнне наконт маладафронтаўскіх нашывак, пасля чаго адпусцілі», — заяўляе Яўген Вішневіч.

Праз 2 месяцы ў Бабруйскі будаўнічы каледж, дзе вучыцца актывіст «Маладога Фронту», прыйшоў супрацоўнік КДБ, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту». «Ён распытваў адміністрацыю каледжа пра маю паспяховасць, грамадскую дзейнасць, сяброў і знаёмых. А на наступны дзень ён патэлефанаваў мне і мы сустрэліся» — кажа маладафронтавец. Па словах моладзевага актывіста, падчас сустрэчы супрацоўнік КДБ прапанаваў яму стаць правакатарам: выйсці на кіраўнікоў бабруйскага аддзялення «МФ» і справакаваць іх на зневажальныя акцыі і мерапрыемствы. Пры гэтым

«камітэтчык» прапанаваў маладому чалавеку добрае працаўладкаванне і дапамогу ў навучанні, калі той пагодзіцца на прапанову. Яўген Вішневіч адмовіўся ад «прапановы» супрацоўніка КДБ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0