Лідэр моладзі з Салігорску Іван Шыла сёння здаў школьны экзамен па англійскай мове, які быў яму неабходны для атрымання атэстату аб сярэдняй адукацыі. Здаў добра. Атрымаў дзевяць балаў.
Івана Шылу выключылі летась з салігорскай сярэдняй школы №4 за адзін дзень да апошняга іспыту. Праз паўгоду хлопца забралі ў войска. Ён служыць у войсках супрацьпаветранай абароны ў Межыцы, пад Лепелем.
Іван адразу па прызыве пачаў дамагацца, каб яму дазволілі здаць экзамен. Доўгі час кіраўніцтва часткі не ішло яму насустрач. Давялося звярнуцца асабіста да міністра Мальцава, які даў дабро.
0
0
0
0
0
0