Юна Лі (злева) і Лора Лінг, фота New York Times
Суд Паўночнай Карэі асудзіў Лору Лінг і Юну Лі на 12 гадоў катаргі за незаконнае перасячэнне мяжы і «варожыя дзеянні».
Амерыканскія журналісткі былі затрыманыя ў сакавіку гэтага года памежнай службай КНДР. Яны ездзілі па памежных кітайскіх гарадах, збіраючы матэрыял пра перабежчыкаў з Паўночнай Карэі.
Сем’і амерыканскіх журналістак просяць іх памілаваць і адпусціць на радзіму. Сваю заклапочанасць праблемай выказалі прэзідэнт ЗША Барак Абама і дзяржсакратар Хілары Клінтан, якая запэўніла сваякоў асуджаных журналістак, што для іх вызвалення будуць выкарыстаныя ўсе сродкі.
Праўда, некаторыя аналітыкі сцвярджаюць, што насамрэч ніхто адпраўляць жанчын на катаргу не будзе. А выкарыстаюць у якасці разменнай манеты на перамовах па актуальным ядзерным пытанні.