Расейскі «Роспотребнадзор» дазволіў увозіць на сваю тэрыторыю малочную прадукцыю толькі трох беларускіх прадпрыемстваў.

На сайце «Роспотребнадзора» апублікаваны пералік прадукцыі, які адпавядае патрабаваньням тэхрэглямэнту на малако і малочную прадукцыю. Яна дазволеная да ўвозу, рэалізацыі і выкарыстаньня на тэрыторыі Расеі.

У пераліку прадукцыі, якая адпавядае патрабаваньням тэхрэглямэнту на малако і малочную прадукцыю, уключаны 48 найменьняў дзіцячага харчаваньня «Беллакт» (Гарадзенская вобласьць), сьмятана і ражанка «Домашняя» рознай тлустасьці прадпрыемства «Малочныя горкі» (Гомельская вобласьць) і тварог 18% тлустасьці прадпрыемства «Слонімскія малочныя прадукты» (Гарадзенская вобласьць).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?