Аляксандр Салаўёў з Маладзечна заваяваў Гран-пры конкурсу выканаўцаў Х фестываля беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2009», што прайшоў 13 чэрвеня.
Першае і другое месца занялі ўраджэнцы Магілёўшчыны Улляна Шэлах і Маргарыта Халатава. Трэцім стаў Дзяніс Вяршэнка. Прыз Уладзіміра Мулявіна ўзяў Глеб Лапіцкі з Віцебскай вобласці
Што да пераможцы, то ён скончыў Маладзечанскую вучэльню па класічных спевах, цяпер навучаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.
Усяго ў конкурсе браў удзел 21 выканаўца. А Х фестываль беларускай песні і паэзіі сабраў больш за 600 удзельнікаў.
0
0
0
0
0
0