Кошт золата ў Беларусі будзе расці, але толькі па прычыне дэвальвацыі беларускага рубля - рынкавыя індыкатары сведчаць на карысць зніжэння міравога кошту золата. Гэта прагноз эксперта праграмы Белсата «Асабісты капітал» Сержа Наўродскага.

Набыць залатыя зліткі ў віртуальны інвестыцыйны пакет праграмы параіў доктар сацыялагічных навук Андрэй Вардамацкі. Эксперт праграмы Серж Наўродскі тлумачыць механізмы па якіх дзейнічае рынак золата.

«Золата — гэта альтэрнатыва інвеставанню ў акцыі і нерухомасьць. Попыт на золата і адпаведна яго кошт растуць, калі падаюць кошты нерухомасьці ды даходы ад акцыяў, — гаворыць Серж Наўродскі. — Згодна з гэтай логікай, залатыя зліткі, набытыя ў Нацбанка Беларусі, павінны расьці у цане, бо нерухомасьць у сьвеце усе яшчэ танее, а крызіс руйнуе рынак акцыяў».

Намінальны кошт золата на сусветных рынках затрымаўся блізка свайго гістарычнага максімуму ў 1032$ за тройскую унцыю (унцыя - 31 грам). Такі рэкорд метал паставіў у сакавіку 2008 года. Падобны рэзкі рост назіраўся ў 1980 годзе, калі золата рэзка скокнула да 850 даляраў за ўнцыю.

«Кошт нафты ўвесь час паўтараў кошт золата, тут таксама былі пікі ў 1980 і 2008 гадах. Падобна паводзіў сябе і рынак акцыяў, — гаворыць эксперт праграмы Серж Наўродскі. — Таму з гледзішча сённяшніх коштаў нафты і стану рынку акцыяў, можна прагназаваць, што вартасьць золата хутчэй за ўсе ўжо дасягнула свайго максымуму. І неўзабаве можа пачаць зніжацца».

У пераліку на долары, цана залатых зліткаў у Беларусі будзе паўтараць рухі сусьветнай цаны. Але дэвальвацыя беларускага рубля будзе павялічваць кошт залатых зліткаў у айчыннай валюце, — лічыць эксперт Серж Наўродскі.

Падрабязнасці на відэа:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?