Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 ліпеня павысіцца з $152,8 да $212,6 за 1 тону (вырасце на (39,14%). Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове ўраду №486.

Памер пошліны скарэктавалі ў сувязі з аналагічным павелічэннем экспартнай пошліны на нафту ў Расіі з 1 ліпеня.

Да ўзроўню расійскіх павысяцца і экспартныя пошліны на нафтапрадукты. Так, пошліна на светлыя нафтапрадукты (лёгкія і сярэдныя дыстыляты, газойлі, бензол, талуол, ксілолы) складзе $155,5 супраць ранейшых $115,2 за 1 т, на цёмныя нафтапрадукты — $83,8 супраць $62,1 за 1 т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?