21:18. Усіх затрыманых выпусцілі з РУУС без складання пратаколаў. Артур Фінькевіч кажа, што два АМАПаўцы нанеслі каля дзесяці ўдараў яму па галаве і жываце.

***

20:46. Лідэр «Маладых дэмакратаў» Міхаіл Пашкевіч паведаміў праз sms, што цяпер затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС. Проста ў пастарунку міліцыянты збілі Артура Фінькевіча.

***

У чацвер актывісты дэмакратычнага руху паспрабавалі зладзіць у сталіцы традыцыйную акцыю салідарнасці.

Акцыі праводзяцца 16-га чысла кожнага месяца ў знак салідарнасці з палітвязнямі.

У дадзеным выпадку гаворка пра салідарнасць з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам, Юрыем Лявонавым, што з 8 лютага знаходзяцца ў мінскім следчым ізалятары, а таксама актывістам моладзевага руху Арцёмам Дубскім, асуджаным 7 ліпеня да году калоніі.

Аднак зладзіць традыцыйную акцыю на Кастрычніцкай плошчы сталіцы не ўдалося.

10 чалавек (у тым ліку Міхаіл Пашкевіч, Уладзімір Сяргееў, Аляксандр Сергіенка) былі затрыманыя на подступах да Плошчы, 20 чалавек (Артур Фінькевіч, Андрэй Кім) былі затрыманыя на самой плошчы.

Усе затрыманыя знаходзяцца ў пастарунку міліцыі паблізу плошчы, на якой зараз знаходзіцца амаль усё гарадское міліцэйскае кіраўніцтва, супрацоўнікі КДБ.

ЗП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0