Латвійскую дэлегацыю ўзначальнаве намеснік старшыні Рыжскай думы Айнар Шлесерс. З ім беларускую сталіцу таксама наведаюць старшыня Камітэта Рыжскай думы па пытаннях транспарта і зносін Мікалай Захараў і кіраўнік бюро Шлесерса Інга Пелша. Мэта паездкі – абмеркаванне магчымых інвестыцый паміж Мінскам і Рыгай.

Як паведамляе www.delfi.lv, Рыжская дума выдзяліла для візіта сваёй дэлегацыі ў Мінск сутачныя ў памеры 1095 латаў (6296250 бел. руб.) на транспартныя выдаткі і страхоўку. Гатэль для гасцей аплочвае беларускі бок.

Сёлета 18 лютага Айнар Шлесерс, які тады займаў пасаду міністра зносін, разам з прэм’ер-міністрам Латвіі Іварам Годманісам і міністрам эканомікі Каспарам Герхардсам наведваў Беларусь. Тады абмяркоўваліся пытанні энергетыкі, транзіту, супрацоўніцтва ў прамысловай галіне, візавае пытанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?