Белстат падлічыў, як змяніліся цэны ў Беларусі за апошні год, параўнаўшы цэны ў студзені-ліпеня гэтага года з леташнімі за той самы прамежак часу. Высветлілася, што цэны на спажывецкія тавары павысіліся на 14,4%. Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ўзраслі на 17,8%, а цэны на будаўніча-мантажныя працы - на 15,6%. Тарыфы на грузавыя перавозкі ўзраслі амаль ў паўтара разу - на 44,5%.

Калі звярнуць увагу на канкрэтныя прадукты, можна даведацца, што

найбольш падаражалі рыба (21,5%), малако (22,7%), мука (29,3%), бульба (23,3%).
З прамыловых тавараў найбольш адчувальна выраслі цэны на медыкаменты (27,4%), касметыку (21,9%).
У жыллёва-камунальнай гаспадарцы істотна падаражала элекрычнасць (34,7%).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?