photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

У пакутах пасажыраў вінаватыя вузкія фортачкі і нядбайныя кіроўцы.

У пачатку жніўня байнэт шакавала навіна: на вуліцы Маякоўскага некалькі гадзін праляжаў труп чалавека. Кепска мужчыну стала ў аўтобусе «МАЗ», у якім — улетку — была ўключаная сістэма ацяплення. Ён яшчэ здолеў выйсці на першым‑лепшым прыпынку, але ў момант прыезду «хуткай» быў ужо мёртвым.

Зразумеўшы, што гэта ўжо не пацыент, дактары з’ехалі. Прайшло некалькі гадзін, перш чым цела чалавека забралі ў морг. Гэты выпадак застаецца на сумленні гарадскіх службаў. Галоўнае, варта разабрацца, чаму ў душныя дні ў аўтобусах МАЗ людзі млеюць.

Еўрастандарты не ўсім па плячы

МАЗы народ даўно мянуе «душагубкамі» — у гарачыню праз духату паездка ператвараецца ў пакуты. Асабліва цяжка пераносяць спёку людзі з ціскам — а гэта пераважна пенсіянеры і ветэраны, «якім усюды ў нас пашана».

«НН» пацікавілася ў галоўнага канструктара Мінскага аўтамабільнага завода Аляксандра Мышко, чаму так цяжка ездзіць у айчынных аўтобусах ўлетку....

Вольга Жарнасек

Поўную версію артыкула чытайце ў свежым нумары «Нашай Нівы».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0