Галкіпер «Масквы» і зборнай Беларусі Юры Жаўноў прызнаўся, што хацеў бы прадоўжыць кар’еру ў чэмпіянаце Шатландыі.

«Сімпатыя з’явілася, калі зборная Беларусі гуляла адборачны матч у Шатландыі [8 кастрычніка 2005 г.]. Мяне тады ў складзе не было, але я мог напоўніцу адчуць, як там хварэюць. Кажуць, што лепш за ўсіх у свеце падтрымліваюць свае каманды заўзятары «Ліверпуля» і «Сэлтыка».

А мая пазіцыя такая: мне падабаецца гуляць там, дзе за цябе шчыра перажываюць. Вось у Англіі людзі ходзяць на футбол, як у тэатр. Ім цікавы кожны твой рух. Разумею, што ў Англію з’ехаць мне нерэальна. Чэмпіянат Шатландыі, здаецца, прасцейшы, а пагуляць пры брытанскай падтрымцы было б цікава. Ну а калі ехаць у Шатландыю, то толькі ў «Глазга» ці «Сэлтык».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?