Як паведамiлi ў Нацыянальным статыстычным камiтэце, за лiпень па ўзроўнi аплаты працы ў лiдарах была палiўная прамысловасць. Сярэднi заробак работнiкаў гэтай галiны склаў BR1,92 млн.

Таксама сярод высокааплатных — авiяцыйны (1,66 млн руб.) i чыгуначны (1,34 млн руб.) транспарт, чорная металургiя (1,63 млн руб.), хiмiчная i нафтахiмiчная прамысловасць (1,45 млн руб.), электраэнергетыка (1,43 млн руб.), а таксама навука i навуковае забеспячэнне (1,42 млн).

Сярэднi заробак за лiпень у работнiкаў прадпрыемстваў машынабудавання i металаапрацоўкi склаў BR 1,07 млн, прамысловасцi будаўнiчых матэрыялаў — BR1,23 млн, лясной, лёгкай — BR696,9 тыс., харчовай — BR1,05 млн, фiзiчнай культуры i спорту — BR1,17 млн, сувязi — BR1,14 млн, гандлю i грамадскага харчавання — BR929,6 тыс., жыллёва‑камунальнай гаспадаркi — BR964,2 тыс.,

арганiзацый сацыяльнага забеспячэння — BR596,9 тыс.

У шэрагу галiн сёлета ўзровень аплата працы за студзень—лiпень павялiчыўся ў параўнаннi з такiм жа перыядам мiнулага года. Рост склаў ад 1 да 14 працэнтаў. З iншага боку, у асобных сектарах народнай гаспадаркi заробкi зменшылiся (напрыклад, у лясной гаспадарцы — на 14 %).

Мікалай Літвінаў, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0