Адзіны, паводле ягонай прэс-службы, ехаў на Беласточчыну з «рэлігійнай» місіяй — павіншаваць суайчыньнікаў з Калядамі. Але так «выйшла», што ў Беласток адначасова прыехаў прэм’ер-міністар Польшчы Казімеж Марцінкевіч. Пасьля сустрэчы з А.Мілінкевічам польскі прэм’ер зьеў куцьцю на каляднай вячэры, арганізаванай Беларускім саюзам у Польшчы. Сп.Марцінкевіч таксама сустрэўся зь япіскапам Якубам, наведаў сабор Сьв. Мікалая.

На сустрэчы з польскім прэм’ерам А.Мілінкевіч падкрэсьліў, што «адзіна правільнай формай зьмены ўлады ёсьць справядлівыя выбары з роўнымі для ўсіх умовамі». Таму, «калі Лукашэнка пойдзе на фальшаваньне, мы выйдзем бараніць свой выбар на вуліцы», — дадаў ён.

Ці ёсьць у новага поль-скага ўраду нейкія адмысловыя рэцэпты ўплыву на беларускую сытуацыю? Бадай, ніякіх. К.Марцінкевіч паабяцаў падтрымаць адкрыцьцё радыёстанцыі, якая будзе вяшчаць на заходнюю частку Беларусі, а таксама адправіць на выбары ў Беларусь як мага больш назіральнікаў.

Праз тры дні пасьля паездкі да суайчыньнікаў на Падляшшы А.Мілінкевіч накіраваўся ў Францыю. Там ён сустрэўся зь міністрам замежных справаў гэтай краіны Філіпам Дустам-Блязі, дэпутатамі парлямэнту. У аўторак 10 студзеня ён даў прэс-канфэрэнцыю для карэспандэнтаў газэтаў «Монд», «Лібэрасьён», «Фігаро» і запісаў інтэрвію каналу «Эўраньюз». Яго дэманстравалі з шматлікімі паўторамі ў аўторак і сераду.

На тэлебачаньні А.Мілінкевіч трымаўся вельмі спакойна. Ягоныя пастуляты былі такія: Беларусь будзе мець бліскучыя адносіны як з Расеяй, так і з Эўропай, а галоўнае адрозьненьне ад сёньняшняга дня будзе ў тым, што беларусы пазбавяцца страху, які пануе ў краіне.

А.Мілінкевіча прымалі прэзыдэнт Літвы, прэм’ер Польшчы, міністры замежных справаў Украіны й Францыі. Наколькі вядома «НН», чакаецца яшчэ некалькі спатканьняў на самым высокім узроўні. У свой час кандыдаты Пазьняк, Чыгір ці Ганчарык такога ўзроўню сустрэчаў ня мелі. Так не сустракаюць «аднаго з кандыдатаў». Высокая ступень даверу да А.Мілінкевіча — гэта сыгнал, што дэмакратычны сьвет разглядае яго легітымным лідэрам Свабоднай Беларусі — той, што пакуль у апазыцыі.

Фота www.milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?