Пракуратура Валожынскага раёна распачала справу за замах на забойства работніка міліцыі (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да жыхара вёскі Пяршаі.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, 2 верасня 38‑гадовая мясцовая жыхарка падчас спрэчкі з мужам звярнулася па дапамогу да ўчастковага інспектара, у якога ў гэты дзень быў выхадны. 30‑гадовы міліцыянер з’явіўся на сямейны скандал у форме і са зброяй.

У кватэры 58‑гадовы скандаліст накінуўся на інспектара і нанёс яму некалькі ўдараў нажом. Утаймаваць і затрымаць злачынцу ўдалося з дапамогай нараду ДАІ, які прыбыў. Участковаму аказана медыцынская дапамога без шпіталізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?