Клецкая пракуратура ў чарговы раз распачала папярэднюю праверку паводле факту паклёпу ў СМІ.

 С. Панамароў у Салігоску, 18 верасня 2009 г.

С. Панамароў у Салігоску, 18 верасня 2009 г.

Супраць клецкага актывіста Руху «За свабоду» Сяргея Панамарова ў восьмы раз могуць распачаць крымінальную справу. Нагадаем, што на працягу 2007 году ў дачыненні да старшыні клецкай суполкі БНФ і выдаўца бюлетэню «Бойкі Клецк» Сяргея Панамарова пяць разоў распачыналі і прыпынялі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 188 КК РБ (паклёп у друкаваных сродках). Нагодай для завядзення справы стала нататка ў «Бойкім Клецку» пра кіраўніка Клецкай юрыдычнай кансультацыі Наталлю Семашкевіч. Двойчы адмысловая экспертыза не знаходзіла парушэнняў Крымінальнага кодэксу і справу прыпынялі за адсутнасцю складу злачынства. Па словах С. Панамарова, артыкул ізноў накіраваны на экспертызу ў Мінск.

Сёння, 18 верасня Сяргей Панамароў быў у Салігорскім Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Там яму паведамілі, што атрымалі прадпісанне з Мінскай абласной пракуратуры высветліць, адкуль ён бярэ сродкі на выдавецкую дзейнасць і працу сайта. Пры гэтым Панамарову адмовіліся прадэманстраваць дакументы, на падставе якіх ладзіцца такая праверка. У сваю чаргу выдавец адмовіўся даваць якія-небудзь тлумачэнні. Ён лічыць, што ўлады такім чынам аказваюць на яго ціск, намагаючыся спыніць ягоную выдавецкую дзейнасць, а таксама працу з сайтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?