У шостым туры чэмпіяната Нямеччыны сезона 2009/2010 «Штутгарт» 19 верасня на сваім полі прайграў «Кёльну» – 0:2 (Фрайс, 25, Сануа, 89).

Капітан зборнай Беларусі Аляксандр Глеб удзелу ў матчы не браў, трэнер «Штургарта» Маркус Бабель даў беларусу адпачыць.

Гэта першая перамога «Кёльна» у гэтым сезоне бундэслігі (клуб цяпер мае чатыры балы), а вось «Штутгарт» атрымаў трэцюю паразу ў сезоне і цяпер разам з «Нюрнбергам», маючы пяць балаў, дзеляць 13-14-е месцы (у чэмпіянаце бяруць удзел 18 камандаў).

У «бел-чырвона-белых» адна перамога, дзве нічыі і тры паразы, баланс галоў: 6–10.

«Штутгарт» стартаваў у бундэслізе з паразы ад чэмпіёна «Вольфсбурга» – 0:2, потым атрымаў перамогу над дэбютантам-земляком з Бадэн-Вюртэмберга «Фрайбургам» – 4:2, затым у матчы плей-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у гасцях перамог «Тымішаару» – 2:0 (Глеб тады забіў гол).

А потым пачалася шасціматчавая бязвыйгрышная серыя.

У 3-м туры чэмпіянату Германіі «Штутгарт» згуляў унічыю ў гасцях з дортмундскай «Барусіяй» – 1:1, потым у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў на сваім полі згуляў унічыю з «Тымішаарай» (0:0), таксама 0:0 – на сваім полі з «Нюрнбергам» у матчы 4-га туру, у мінулым туры прайграў у гасцях «Гамбургу» – 1:3, у стартавым матчы групавога турніру Лігі чэмпіёнаў не змог перайграць «Рэйнджэрс» – 1:1.

Глеб у бундэслізе правёў пяць матчаў з шасці. Прычым чатыры разы выйшаў у стартавым складзе (прычым у матчы з «Гамбургам» правёў увесь матч), адзін раз выйшаў на замену.

Галоў у беларуса ў бундэслізе пакуль няма.

У наступным туры «Штутгарт» згуляе з «Айнтрахтам».

Лідзіруюць зараз у бундэслізе «Байер» і «Гамбург», што маюць па 13 балаў, але правялі на гульню меней: у нядзелю «Гамбург згуляе з «Айнтрахтам», а «Байер» – з «Вердэрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?