Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, найбліжэйшымі суткамі ў Беларусі рэзка пахаладае.

 Напамін пра лета — на Карэліччыне ў лясах яшчэ ёсць суніцы.

Напамін пра лета — на Карэліччыне ў лясах яшчэ ёсць суніцы.

29 верасня воблачна з праясненнямі. Часам дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с, месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—13°C, днём 9—14°C, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 16°C.

У Мінску 29 верасня воблачна з праясненнямі. Часам дождж. Вецер заходні, паўночна‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 9—11°С, днём плюс 11—13°С.

У наступныя двое сутак, 30 верасня і 1 кастрычніка, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.

30 верасня ноччу па паўднёвым усходзе, днём месцамі кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°C, на глебе месцамі замаразкі да 0 — мінус 2°C, днём плюс 8—14°C.

1 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Ноччу па захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі дажджы. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 6—11 м/с, днём парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—8°С, па захадзе да плюс 10°С, днём плюс 7—12°С, па паўднёвым усходзе да плюс 14°С.

У Мінску 30 верасня пераменная воблачнасць. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы кароткачасовы дождж. Вецер заходні, паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 9—11°С.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0