Альманах «Деды» — гэта дайджэст матэрыялаў і артыкулаў па новай і найноўшай беларускай гісторыі.

Асблівасцю альманаха з’яўляецца яго расійскамоўнасць — матэрыялы, што друкуюцца ў ім, перакладаюцца на расійскую мову. Выдавец, Аляксандр Вараксін, тлумачыць гэта тым, што значная частка беларусаў нічога не чытае па‑беларуску. Перакладаючы папулярныя матэрыялы па беларускай гісторыі, выдавец тым самым спрабуе пашырыць цікавасць да яе.

Другі нумар альманаха «Деды»у асноўным прысвечаны міжваеннаму перыяду і падзеям 1939 года.

Можна пазнаёміцца з артыкуламі і рэцэнзіямі Алеся Смаленчука, Анатоля Тараса, Алега Трусава.

У далейшым А.Вараксін плануе выдаваць альманах штоквартальна.

Набыць «Деды» можна ў «Акадэмкнізе» і ў прыватных распаўсюднікаў.

АП

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0