Ардапітэк-саміца Адры. Здымак камп'ютарнай рэканструкцыі - АР

Ардапітэк-саміца Адры. Здымак камп'ютарнай рэканструкцыі - АР

Фота-АР

Фота-АР

Аўстралапітэчку з імем Люсі скінулі з п'едэстала самага старадаўняга продка чалавека. Цяпер там усталявалі іншы від, ардыпітэка, саміцу, празваную Арды. Пра гэта на сваіх старонках піша часопіс Science.

Першыя парэшткі прадстаўнікоў роду ардыпітэкаў былі выяўлены ў Эфіёпіі ў 1992. Шкілет самой саміцы Арды знайшлі ў 1994 годзе. Праз надзвычай благі стан костак навукоўцам спатрэбілася 15 гадоў каб з усяёй асцярожнасцю выцягнуць іх з зямлі ды каб як след даследваць. Нарэшце выявілася, што Арды, якая жыла 4.4 мільёна гадоў таму, з'яўляецца адной з найстарэйшых з вядомых продкаў чалавека. Люсі ў параўнанні з ёй — малое дзяўчо: яна маладзейшае за яе на 1.2 мільёны гадоў.

Ардыпітэк мае як развітыя, характэрныя першабытнаму чалавеку, так прымытыўныя рысы, уласцівыя для малпаў. Аналіз шкілету паказаў, што па зямлі Арды персоўвалася на задніх канцавінах, а па дрэвах лазіла хутчэй як малпа. Вынаходка даводзіць што ў эвалюцыі чалавека была доўгая пераходная стадыя, якая раней была невядомая. Праўда, шмат хто з крытыкаў Арды даводзіць, што наагул не з'яўляецца папярэдніцай чалавека, а хутчэй прадстаўніцаў паралельнай галіны эвалюцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?