«Калі праз 12 месяцаў мы не заўважым канкрэтнага прагрэсу на шляху да дэмакратызацыі, тады працэс збліжэньня Эўрасаюзу і Беларусі неабходна спыніць», — заявіў прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк.

«Гэта павінен быць апошні шанец для рэжыму Лукашэнкі (…) Прагрэс у Беларусі сапраўды вельмі малы, і нас вельмі турбуе, што няма выразнай дэмакратызацыі», — сказаў Бузэк у інтэрвію Польскаму радыё.

17 лістапада Рада Эўразьвязу вырашыла падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя да кастрычніка.

У рашэньні зазначана, што «з-за адсутнасьці трывалага прагрэсу ў галінах, акрэсьленых у рашэньні Рады Эўразьвязу ад 13 кастрычніка 2008 году, Рада ня можа скасаваць санкцыі супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў». Але, «каб схіліць беларускія ўлады да прагрэсу» ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека, Рада вырашыла замарозіць прымяненьне візавых санкцыяў супраць шэрагу беларускіх чыноўнікаў на такі самы пэрыяд — да кастрычніка 2010 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?