Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Паводле справаздачы яго прэс-службы, Лукашэнка па прылёце адразу звярнуўся да праблем у сельскай гаспадарцы, запатрабаваў «выкошваць няўдобіцу», адзначыў, што Беларусь можа закупліваць збожжа, і запатрабаваў надаць больш увагі нарыхтоўцы кармоў.

«Трэба звярнуць увагу на зялёны корм, збожжавыя мы можам закупіць, навокал хапае. І трэба выкошваць усю няўдобіцу! І перасяваць таксама трэба», — сказаў Лукашэнка старшыні Мінаблвыканкама Аляксандру Турчыну.

Што тычыцца боепрыпасаў, праца над вытворчасцю якіх пачалася ў лістападзе 2022 года, паводле старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Дзмітрыя Пантуса, то тут менш зразумела. Паводле Пантуса, «гэта работа была пачатая, і на гэты момант на прадпрыемствах ДВПК і Мінпрама

вырабляюць больш за паўсотню корпусна-механічных частак для такога тыпу боепрыпасаў», піша БелТА. 

Што гэта за боепрыпасы, пакуль не паведамляецца.

Вытворчасці боепрыпасаў на тэрыторыі Беларусі раней не было.

Клас
0
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16