Знаёмства новага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея з калектывам. Справа — былы дырэктар Уладзімір Пракапцоў. Усе фота: radiokultura / Telegram

Знаёмства новага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея з калектывам. Справа — былы дырэктар Уладзімір Пракапцоў. Усе фота: radiokultura / Telegram

Новым дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея стала Ганна Конанава. Раней яна займала пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Ганна Конанава нарадзілася ў 1986 годзе ў Магілёве ў сям’і прафесійных мастакоў, паведамляла «Звязда».

Як і яе бацькі, яна скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. У 2011 годзе скончыла аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістратуру, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2015 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў. Выкладала ў БДАМ і была дэканам мастацкага факультэта.

Пасля пратэстаў 2020 года выступала сведкай на судзе па так званай «справе студэнтаў». «Маладыя людзі ў масе сваёй паддаліся парывам старэйшых. Таму прашу даць ім шанец», — прасіла яна. 

Як стала вядома на мінулым тыдні, Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт. 

Клас
5
Панылы сорам
29
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
16