Фота: фэйсбук Андрэя Шарэнды

Фота: фэйсбук Андрэя Шарэнды

«Для Паліны пачаўся ўжо шосты цяжкі этап. Гэта два-тры тыдні дарогі, бясконцыя вобшукі, распаленыя ад спёкі аўтазакі і рукі, анямелыя ад кайданкаў. Такое адчуванне, што бясконцымі этапамі хочуць канчаткова высмактаць сілы і здароўе.

Роўна праз месяц, 6 жніўня, у Паліны заканчваецца ўжо другі прысуджаны ёй тэрмін зняволення. Зразумела, што яе не выпусцяць, а будуць зноў судзіць. Такім чынам, тэрмін зняволення для Паліны становіцца бясконцым», — дадаў ён.

***

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на пачатку студзеня 2021 года і асудзілі на два гады пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў і іх абразе, а таксама ў абразе Аляксандра Лукашэнкі. На волю яна павінна была выйсці летам.

Але ў мінулым годзе яе асудзілі па арт. 411 КК да яшчэ аднаго года калоніі. У красавіку 2023 года супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі». 

Чытайце таксама:

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк везлі з калоніі ў СІЗА на Валадарскага 18 сутак

Паліну Шарэнда-Панасюк працягваюць утрымліваць у карцары. За год яна правяла там 200 сутак

Палітзняволеную Шарэнда-Панасюк за два з паловай месяцы чацвёрты раз упяклі ў ШІЗА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15